Звесткі стогадовай даўніны

Каштоўны дакумент дасланы ў наш музей клопатам нашчадкаў былых жыхароў-яўрэяў горада Дрыса. Архіўны дакумент утрымлівае звесткі пра жыхароў горада, якія мелі зямельныя надзелы ў межах павятовага цэнтра ў 1919 годзе. Вопіс утрымлівае звесткі пра больш як поўтысячы гаспадароў-землеўладальнікаў з гарадскіх сем'яў, сярод якіх абсалютная большасць - прадстаўнікі яўрэйскай суполкі. Цікавасць дакумента яшчэ ў тым, што ён дае магчымасць аднавіць пералік гарадскіх вуліц і дамоў на іх. "Прабелы" ў пераліку нумароў азначаюць, што тыя нумары датычаць дзяржаўных устаноў або культавых будынкаў. Зараз мы праводзім кампутарную аблічбоўку матэрыяла, што дасць неўзабаве магчымасць аказваць паслугу на запыты тых, хто шукае звесткі пра гарадскія (дрысенскія) карані свайго роду.

829