Дзяржаўная ўстанова культуры «Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей»

Запрашаем наведаць наш музей і выправіцца ў вандроўку па «прычалах» гісторыі роднага краю. Ад вытокаў ракі Дрысы, падараваўшай гораду першапачатковую назву, да шырокіх берагоў Заходняй Дзвіны, ад першых гарадзішчаў да сучаснасці: акуніцеся ў сабраны па макулінках і беражліва захаваны летапіс Верхнядзвіншчыны.