У госці да ветэранаў

Сябры літаратурнай гасцёўні, якая створана пры нашым музеі,  былі запрошаны ў народны клуб «Ветэран». Прэзентацыю новых імёнаў творцаў і іх інтэлектуальнай прадукцыі  ўпрыгожылі спеўныя «акенцы» і гульні-рыфмаванкі. На мерапрыемстве таксама прысутнічаў паэт Мікалай Карагод, а вершы чыталі ўсе жадаючыя. Была арганізавана і выстава кніжнай прадукцыі запрошаных аўтараў. Ва ўмовах адсутнасці літаратурнай старонкі на палосах раённай газеты жывыя формы лучнасці з чытачамі і слухачамі, аматарамі прыгожага пісьменства найбольш задавальняюць іх духоўныя патрэбы.

806