8 лютага на базе Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай библіятэкі імя Т. Хадкевіча прайшла навуковая канферэнцыя «100 год БССР. Вехі гісторыі»

Дадзеная канферэнцыя была прысвечана адной з найважнейшых дат беларускай гісторыі — стагоддзю з дня ўтварэння БССР. У канферэнцыі прыняў удзел кандыдат гістарычных навук, кандыдат эканамічных навук, дацэнт — У. А. Ганскі, які выступіў з дакладам пад назвай «БССР і праблема вытокаў беларускай дзяржаўнасці ў сучасным гістарычным дыскурсе», таксама з дакладам «Першыя крокі станаўлення савецкай улады» выступіла дырэктар Верхнядзвінскага гісторыка-краязнаўчага музея Л. М. Харашэўская, пра экспазіцыю краязнаўчага музея школы №2 г. Верхнядзвінска расказала настаўніца гісторыі і стваральніца музея — Л. І. Дзевяковіч. Пра жыццё і дзейнасць знакамітых пісьменнікаў паведаміла супрацоўніца Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Н. С. Глацёнак. У канферэнцыі прынялі ўдзел вучні школ г. Верхнядзвінска.

543