З пачаткам летніх канікул у школах дзейнічалі аздараўленчыя лагеры для дзяцей


Асаблівай папулярнасцю ў раёне карысталіся лагеры дзённага знаходжання. Кожны лагер меў свой профіль. Дзевяць аздараўленчых лагераў выбралі ваенна-патрыятычнаы накірунак. У Прыдзвінска-Бароўскай школе быў створаны лагер эколага-валеалагічнага накірунку. Тэматыку культурна-вольнага часу выбралі Дзёрнавіцкая, Галубаўская і Валынецкая школы. У Верхнядзвінскай гімназіі быў створаны лагер сумесна з лясгасам, выхаванцы якога маглі і адпачыць, і папрацаваць. У СШ № 2 быў адкрыты лагер працы і адпачынку.

Для ўдзельнікаў лагера было арганізавана шмат мерапрыемстваў, паездак па знакавых мясцінах, сустрчэч з цікавымі людзьмі, спартыўных спаборніцтваў.

У рамках акцыі "Гісторыя майго краю" удзельнікі летнікаў таксама наведалі Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей.