Верхнядзвінскія калекцыянеры


У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 630-годдзю Верхнядзвінска, гарадскім гісторыка-краязнаўчым музеем было аб’яўлена аб правядзенні акцыі “Верхнядзвінскія калекцыянеры”, удзел у якой маглі прыняць усе жадаючыя: трэба было толькі падаць заяўку, а потым прынесці ў музей свае прыватныя каллекцыі самых розных жанраў каб на кароткі час даць магчымасць жыхарам і гасцям Верхнядзвінска пабачыць тое, што ўвесь час захоўваецца зусім побач – у прыватных, так званых хатніх, музеях іх землякоў.

Зараз ў нашым музеі можна азнаёміцца з калекцыяй вандроўніка Пятра Пятровіча Квяцінскага "Піраманія" (у якой прадстаўлены запалкі, свечы, падсвечнікі). Запалкавыя карабкі, разнастайнасць якіх якіх проста ўражвае, сабраныя ўладальнікам калекцыі са ўсяго свету. І з калекцыяй былога марака далёкага плавання Генадзя Канстанцінавіча Пераломава "Экзотыка", экспанаты якой – дзвівосныя марскія трафеі, драўляныя афрыканскія маскі і татэмы.

Таксама ў музеі выстаўлены карціны нашага земляка, члена Беларускага саюза мастакоў Валерыя Ігнатавіча Счастнага, прэзентацыя якіх адбылася падчас святкавання Дня Горада. Адна з карцін, “Крэпасць Дрыса”, была перададзена мастаком у дар музею.

Запршаем наведвальнікаў!

39