У Верхнядзвінску малодшыя хлопцы прайшлі навуку і адпачылі ў «Школе міністрантаў»

Напрыканцы вясны ў школах прагучалі апошнія званкі і вучні распачалі летнія канікулы. А вось міністранты верхнядзвінскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі пасля заканчэння звычайнай школы трапілі ў “Школу міністрантаў”. Пры парафіі быў арганізаваны летнік для малодшых хлопцаў, якія толькі распачалі прыслугоўваць пры алтары.

Міністранты - (ад лац. Ministrans, памочнік) - у лацінскім абрадзе Каталіцкай царквы свецкі чалавек (звычайна юнак), які прыслугоўвае святару падчас імшы і іншых набажэнстваў.

Акрамя навукі, на працягу трох дзëн хлопцы са сваім пробашчам кс. Аляксандрам Грыцкевічам наведалі Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей, практыкаваліся ў стральбе, лавілі рыбу, праводзілі спаборніцтвы па настольнаму тэнісу і наводзілі парадак на прыкасцельнай тэрыторыі.


387