Нашы памагатыя

Верхнядзвіншчына – край, усеяны абеліскамі. Лік толькі помнікаў ваеннага часу сягае за тры сотні. Супрацоўнікі музея не здолелі б якасна ажыццяўляць маніторынг стану пахаванняў савецкіх воінаў і партызан, ахвяраў вайны, помнікаў на мясцінах спаленых вёсак і інш., калі б не нашы дабраахвотныя памагатыя, гатовыя не толькі падзяліць з намі ўвесь цяжар мэтавых паходаў па прыродных нетрах, але і ўзяць на сябе частку арганізацыйнага і пошукавага клопату. Сярод  сяброў-памочнікаў у справе зберажэння Памяці назавем Уладзіміра Юдзіна, Наталлю і Сяргея Лакоткаў, Генадзя Давыдзёнка, Пятра Квяцінскага. 3 красавіка быў зладжаны чарговы паход-маніторынг з шэрагу штотыднёвых паходаў. Гэтым разам увага турыстаў была накіравана на левабярэжжа Вужыцы праваруч ад Себежскай шашы. Пошукаўцы зафіксавалі стан 6 помнікаў вайны і абследавалі новую археалагічную цікавіну – курганную групу ва ўрочышчы Пескавуха.

На здымку: Г. Давыдзёнак і П. Квяцінскі ля помніка ахвярам вёскі Барысова

390