На двух колах па гісторыі

Як выкарыстаць дні школьных канікул - такое пытанне не стаіць перад сябрамі народнага клуба "Белыя вароны". На роварах яны ладзяць пазнавальныя падарожжы па родным наваколлі і блізкім "замежжы" - суседніх раёнах. Не забываюцца юныя краязнаўцы наведаць і наш музей. Ні дождж, ні вецер не сталі перашкодай для вандроўнікаў і ў сённяшні няласкавы дзень.  Хлапчукоў цікавяць загадкавыя старонкі гісторыі, тэхнічныя вырабы рознага часу, прыродныя экспанаты. Убачанае ў музеі дапаўняе сваімі аповедамі кіраўнік-эрудыт клуба Пётр Пятровіч Квяцінскі. 

677