Народныя вытокі

Сваё прафесійнае свята ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адзначылі працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Да свята Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей падрыхтаваў невялічкую выставу пад назвай "Народныя вытокі", якая стала своеасаблівай спробай паказаць маладому пакаленню, якой цяжкай была штодзённая праца нашых продкаў, у якіх умовах праходзіла іх жыццё.
Людзі ж старэйшага пакалення таксама с задавальненнем наведвалі выставу, успаміная ўласнае дзяцінства, калі матулі і бабулі яшчэ карысталіся вугальнымі прасамі ды самі ткалі рушнікі.
424